Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том I  » ЖАБРОЎСКІ Вацлаў Юльянавіч 

ЖАБРОЎСКІ Вацлаў Юльянавіч

[1895—1937, НКВД], грамадскі і партыйны дзеяч. У 1913 далучыўся да сацыял-дэмакратычнага руху ў Польшчы і Літве. У Камуністычную партыю ўступіў у чэрв. 1917. У 1918 адзін са стваральнікаў партыйнай арганізацыі ў Коўне ў час нямецкай акупацыі. Неаднаразова арыштоўваўся нямецкімі, польскімі і літоўскімі ўладамі. З канца 1920-х г. на партыйнай рабоце ва Украіне, член ЦК КП(б)У. З 1930 адказны інструктар, нам. загадчыка аддзела агітацыі і масавых кампаній ЦК ВКП(б). У 1932—34 сакратар ЦК КП(б)Б. Затым у Маскве, рэдактар газ. «За коммунистическое воспитание». Арыштаваны 8.6.1937, асуджаны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда 20.11.1937 на расстрэл. Рэабілітаваны 3.11.1955.

Літ.: Бюро ЦК КПБ // ЭГБ, т. 2.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"