Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том I  » ДУДАР Алесь 

ДУДАР Алесь

[сапр.: Дайлідовіч Аляксандр Аляксандравіч; іншыя псеўданімы і крыптанімы: Т. Глыбоцкі; Тодар Глыбоцкі; Ал.Д.; Т.Г.; Т.Г-кі; Арцём Яроцкі; 24.12.1904, в. Навасёлкі Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер Петрыкаўскі р-н Гомельскай вобл. — 29.10.1937, Мінск, НКВД], паэт, крытык, перакладчык. Нарадзіўся ў сям’і беззямельнага селяніна. У час 1-й сусветнай вайны Дайлідовічы знаходзіліся ў бежанстве. Выязджалі ў Тамбоўскую вобл. (Казлоў, цяпер Мічурынск). Вясной 1917 сям’я вярнулася ў Беларусь. Пасля сканчэння (1921) сярэдняй школы (па іншых звестках — сямігодкі) Д. уступіў у тэатральную трупу славутага У.Галубка. Першы верш апублікаваў у 1921 у газ. «Савецкая Беларусь». У 1923 адзін з заснавальнікаў мінскай, віцебскай і полацкай філій «Маладняка». Выступаў таксама як крытык і празаік. Перакладаў з рускай, нямецкай, французскай моў. У 1927—28 вучыўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні педагагічнага ф-та БДУ. У выніку кампаніі супраць бел. пісьменнікаў-студэнтаў быў вымушаны пакінуць ун-т. У снеж. 1927 выйшаў з «Маладняка» і далучыўся да новага аб’яднання «Полымя». За верш «Пасеклі наш край папалам…» арыштаваны ДПУ 20.3.1929; высланы на тры гады ў Смаленск. Зноў арыштаваны ў Смаленску 22.7.1930 і прывезены ў Мінск на допыты па справе «Саюза вызвалення Беларусі». У 1931 зноў у Смаленску. Пасля сканчэння тэрміну высылкі вярнуўся ў Мінск. Сябра СП БССР з 1934. У 1935—36 у асноўным займаўся перакладамі. У трэці раз арыштаваны 31.10.1936; пасля года катаванняў і допытаў расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957.

Тв.: Выбр. тв. Мн., 1959; Вежа: Вершы і паэмы. Мн., 1984.

Літ.: Багдановіч І. Будучыня з сінімі крыламі: Літаратурны партрэт А.Дудара // Роднае слова. 1994, № 12; Міхнюк У. Арыштаваць у высылцы: Дакументальны нарыс пра Алеся Дудара. Мн., 1996; Маракоў Л. Алесь Дудар: штрыхі да партрэта пісьменніка // Роднае слова. 2001. № 12.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"