Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том I  » ДУБІНСКІ Сяргей Антонавіч 

ДУБІНСКІ Сяргей Антонавіч

[13(25).10.1884, в. Наройкі Бельскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча — 27.8.1937, Ленінград, НКВД], археолаг, гісторык. У 1914 скончыў Пецярбургскі ун-т. Настаўнічаў. З 1925 член гісторыка-археалагічнай камісіі, з 1928 навуковы супрацоўнік Інбелкульта, з 1929 у Інстытуце гісторыі БелАН. Арыштаваны ДПУ БССР летам 1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі», але ў хуткім часе вызвалены. З 1933 у Ленінградзе, навуковы супрацоўнік Акадэміі гісторыі матэрыяльнай культуры. Даследаваў помнікі жалезнага веку і сярэдневякоўя. Падрыхтаваў і выдаў першую «Бібліяграфію па археалогіі Беларусі і сумежных краін» (Мн., 1933). Арыштаваны і расстраляны ў 1937. Рэабілітаваны ў 1958.

Літ.: Вяргей В.С. Археалагічная навука ў Беларускай ССР 1919—1941 гг. Мн., 1992; Каробушкіна Т.М. Археолаг С.А.Дубінскі // ПГКБ. 1986, № 4; ЭГБ, т. 3.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"