Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том I  » ДОМБАЛЬ Тамаш Францавіч 

ДОМБАЛЬ Тамаш Францавіч

[псеўданім: Т. Ордан; 29.12.1890, в. Собаў Тарнобжэгскага пав., Галіцыя, Аўстра-Венгрыя, цяпер Жэшаўскае ваяв., Польшча — 4.12.1938, Мінск, НКВД], эканаміст, публіцыст, дзеяч міжнароднага сялянскага руху. У 1909—14 вучыўся ў Венскім і Кракаўскім ун-тах. У 1919 дэпутат польскага сейма. У ліп. 1921 адзін з ініцыятараў стварэння ў ім камуністычнай фракцыі. Арыштаваны ў снеж. 1921; асуджаны на 6 гадоў зняволення. У выніку абмену палітвязнямі з 1923 у СССР. Ініцыятар склікання ў 1923 І Міжнароднай сялянскай канферэнцыі ў Маскве; нам. генеральнага сакратара Выканкама Сялянскага Інтэрнацыянала. У 1926 заснаваў навукова-даследчы Міжнародны аграрны інстытут. У 1927 скончыў Маскоўскую сельска-гаспадарчую акадэмію, у 1932 Інстытут чырвонай прафесуры. У 1932—35 віцэ-прэзідэнт БелАН, дырэктар Інстытута эканомікі БелАН. Прафесар (1932), акадэмік БелАН (1933), доктар эканамічных навук (1934). Аўтар прац пра міжнародны сялянскі рух, эканоміку Беларусі. Арыштаваны 29.12.1936. Асуджаны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР на расстрэл. Рэабілітаваны 21.12.1956.

Літ.: Cimek H. Tomasz Dombal, 1890—1937. Rzeszów, 1993; ЭГБ, т. 3; Возвращенные имена.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"