Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том I » ДЛУСКІ Баляслаў Раман
[псеўданім у 1860-х: Ябланоўскі; 19.6.1826, Віленскі пав. (паводле іншых звестак, Вількамірскі пав.) — 10.5.1905, Кракаў], удзельнік паўстання 1863—64, мемуарыст. У 1843 у час вучобы ў Віленскай гімназіі прымаў удзел у патрыятычным руху. Сасланы на Каўказ у салдаты. Удзельнічаў у баях з горцамі, даслужыўся да звання падпаручніка, у 1852 выйшаў у адстаўку. У 1850-я г. вучыўся ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў, потым паступіў у Маскоўскі ун-т, які скончыў у 1861. Браў удзел у студэнцкім руху. З 1862 член Літоўскага правінцыяльнага камітэта, прыхільнік «чырвоных». У 1863 ваенны начальнік Ковенскага ваяв. З кастр. 1863 замежны ваенны камісар паўстанцаў на тэрыторыі былога ВКЛ. З 1873 у Галіцыі (Аўстра-Венгерская імперыя). Працаваў доктарам, мастаком. Напісаў успаміны пра паўстанне на тэрыторыі Ковеншчыны і Жмудзі.
Тв.: Z powstania 1863 na Żmudzi // Sprawozdanie z zarz¹du Muzeum narodowego polskiego w Rapperswilu. Paryż, 1914. R. 43.
Літ.: Кісялёў Г. Разам з вялікім Кастусём // Беларуская мова і літаратура ў школе. 1989, № 2; PSB; ЭГБ, т. 3.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.