Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том I » ДЗЕМІДОВІЧ Адам Пятровіч
[31.12.1881, в. Мікалаеўшчына Мінскага пав., цяпер Стаўбцоўскі р-н Мінскай вобл. — 10.11.1938, Мінск, НКВД], геадэзіст. Верагодна, брат П.Дземідовіча. Працаваў у Інстытуце геалагічных навук БелАН, Геолага-разведвальным упраўленні Наркампрама БССР. Арыштаваны 8.8.1938. Пастановай «тройкі» НКВД 1.11.1938 прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны 28.5.1957.
Кр.: НАРБ, ІКР.
Літ.: Возвращенные имена.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.