Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том I  » ДВАРЭЦКІ Мікола 

ДВАРЭЦКІ Мікола

[псеўданім: Мікола Базылюк; 6.9.1903, мяст. Іказнь Браслаўскага пав. Віленскай губ., цяпер Браслаўскі р-н Віцебскай вобл. — 15.8.1988, Лембарк, Польшча], рэлігійны дзеяч, паэт, публіцыст. Пасля 1-й сусветнай вайны сям’я вярнулася з бежанства ў Беларусь. Д. вучыўся ў 7-гадовай школе ў Вільні. Дзеяч Беларускай хрысціянскай дэмакратыі; на пачатку 1930-х г. быў адным з ініцыятараў утварэння праваслаўнай фракцыі БХД. Друкаваўся ў заходнебел. пераважна хадэцкіх перыядычных выданнях з 1921. Арыштоўваўся польскімі ўладамі ў 1928. У 1939—41 працаваў настаўнікам у Міёрах. У 1942 адпраўлены немцамі на прымусовыя работы ва Усх. Прусію. З 2-й паловы 1940-х г. жыў на Польскім Памор’і. Апошнія гады жыцця правёў у Лембарку недалёка ад Гданьска.

Літ.: Гарбінскі БРД.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"