Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том I  » ГУРВІЧ Яўгенія Аронаўна 

ГУРВІЧ Яўгенія Аронаўна

[Адольфаўна; 1861, Мінск — 1934, Масква], удзельніца народніцкага і сацыял-дэмакратычнага руху, публіцыстка, выдавец, мемуарыстка. Сястра І.Гурвіча. Арыштавана ў Пецярбургу ў 1879 за сувязь з арганізацыяй «Народная воля»; выслана ў Мінск пад нагляд паліцыі. У 1881 сумесна з А.В.Бонч-Асмалоўскім арганізавала друкарню арганізацыі «Чорны перадзел». Пасля 1881 працягвала вучобу ў Швейцарыі. У 1888 у Мінску стала адным з арганізатараў сацыял-дэмакратычнай арганізацыі. З пачатку 1890-х г. займалася перакладамі марксісцкай літаратуры на рускую мову (у тым ліку 1-га тома «Капітала» К.Маркса). Удзельнічала ў стварэнні Бунда. З 1897 член Мінскага камітэта Бунда, кіраўнік друкарні Бунда. Удзельніца І з’езда РСДРП 1898 у Мінску. Арыштавана ў ліп. 1898; у 1900 саслана на 4 гады ва Усх. Сібір. У 1902 уцякла з ссылкі разам з Л.Д.Троцкім. У 1906 пасля амністыі вярнулася з эміграцыі. Член меншавіцкай фракцыі РСДРП. У 1917 член выканкама Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. З 1922 навуковы супрацоўнік Інстытута К.Маркса і Ф.Энгельса ў Маскве. Член Усесаюзнага таварыства паліткатаржан і ссыльнапасяленцаў. Напісала ўспаміны.

Тв.: Из воспоминаний: Мой перевод «Капитала» // Летописи марксизма. 1926. Вып. 1; О первом съезде РСДРП // Каторга и ссылка. 1928, № 3; Еврейское рабочее движение в Минске в 80-х гг. // Революционное движение среди евреев. М., 1930. Сб. 1.

Літ.: ЭГБ, т. 3.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"