Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том I  » ГУРВІЧ Ісак Аронавіч 

ГУРВІЧ Ісак Аронавіч

[Адольфавіч; 1860, Мінск — 1924, Нью-Йорк], эканаміст, публіцыст, выдавец. Брат Я.Гурвіч. У 1877 скончыў Мінскую гімназію, падчас вучобы ў якой увайшоў у гурток народніцкай арганізацыі «Зямля і воля». Вучыўся на юрыдычным ф-це Пецярбургскага ун-та. У 1879 арыштаваны па справе падпольнай друкарні; выключаны з ун-та. Знаходзіўся ў зняволенні каля года. Высланы ў Мінск пад нагляд паліцыі. Удзельнічаў у стварэнні мінскай друкарні арганізацыі «Чорны перадзел». Арыштаваны ў 1880; сасланы на 4 гады ў Сібір. Знаходзячыся ў ссылцы, вывучаў перасяленчы рух сялянаў у Сібір; вынікі даследаванняў апублікаваў у працах «Эканамічныя пытанні Сібіры» і «Перасяленні сялян у Сібір». У 1885 вярнуўся ў Мінск, узначаліў гурток друкарскіх рабочых. Пад уплывам прац Г.Пляханава заняў марксісцкія пазіцыі. У 1899 з-за пагрозы арышту эміграваў у ЗША. У 1891 абараніў доктарскую дысертацыю «Эканамічнае становішча расійскай вёскі» (апублікаваў яе ў 1892 у Нью-Йорку; рускі пераклад у 1896); узначаліў кафедру каледжа ў Чыкага. У Нью-Йорку выдаваў газету на рускай мове «Прогресс». У ЗША быў актывістам прафсаюзнага руху; уступіў у Амерыканскую сацыялістычную партыю. Удзельнічаў у стварэнні і рэдагаванні час. «The Class Struggle» i «The Revolutionary Age». Пазбаўлены кафедры і звання прафесара. Пасля абвяшчэння Маніфеста 17 кастрычніка 1905 вярнуўся ў Беларусь; у 1906 абраны дэпутатам ІІ Дзярждумы ад Мінска. Расчараваўшыся ў рэвалюцыі, зноў выехаў у ЗША. Пасля адкрыцця ў Мінску БДУ падарыў ун-ту сваю бібліятэку (некалькі тысяч тамоў).

Тв.: Экономическое состояние русской деревни. М., 1896.

Літ.: Зіміонка А. Сацыялістычны рух на Беларусі // Беларусь: Нарысы гісторыі, эканомікі, культуры і рэвалюцыйнага руху. Мн., 1924; Революционное движение среди евреев. Сб. 1. М., 1930; ЭГБ, т. 3.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"