Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том I » ГРЫНКЕВІЧ Станіслаў Сымонавіч
[2.2.1902, в. Новы Двор Сакольскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча — 25.7.1945, Магілёў, НКДБ], грамадскі, рэлігійны і культурны дзеяч, лекар-псіханеўролаг, публіцыст, перакладчык, папулярызатар навукі. Пляменнік бел. святара Францішка Грынкевіча. Вучыўся на медыцынскіх ф-тах Віленскага і Пазнанскага ун-таў. Працаваў у клініках Познані, на Беласточчыне, у Вільні. У 1931—36 віцэ-старшыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі; член прэзідыума Беларускага нацыянальнага камітэта. Друкаваўся ў час. «Студэнцкая думка», «Калоссе», «Шлях моладзі», газ. «Беларуская крыніца», «Хрысціянская думка», «Новае жыццё». У 1936 яго брашура «Асвета» была канфіскавана паліцыяй, а сам аўтар аштрафаваны і на два тыдні зняволены. Аўтар навукова-папулярных прац па медыцыне і гігіене, з лекцыямі ездзіў па заходнебел. мястэчках і вёсках. Пераклаў з лацінскай мовы працу вядомага аскета і містыка Тамаша Кемпійскага «Следам за Хрыстом». З прыходам у Вільню савецкіх войск арыштаваны, але здолеў уцячы з цягніка падчас вывазу вязняў. У гады нямецкай акупацыі ў Вільні, займаўся культурніцкай дзейнасцю. Устрымліваўся ад супрацоўніцтва з немцамі. Браў удзел у нацыянальным падполлі. Зноў арыштаваны савецкімі ўладамі ў ліст. 1944. Вывезены спачатку ў Мінск, потым у Магілёў, дзе расстраляны.
Тв.: Ab teatry: Praktyčny padručnik dla amatarskich teatrau. Wilnia, 1927; Arlanio. Wilnia, 1927; Narod. Wilnia, 1927; Žanimstva pa radyjo: Pjesa u 3-ch abrazoch. Wilnia, 1927; Carkwa, pomsta, wiaźnica: Apowieść. Wilnia, 1928; Rady chworym i zdarowym. Častka I. Wilnia, 1935 (разам з Я.Грынкевічам); Рады хворым і здаровым. Вільня, 1935 (разам з Я.Грынкевічам); Aświeta. Wilnia, 1936; У братоў украінцаў. Вільня, 1936 (2 выд. Вільня, 1937); Rady chworym i zdarowym. Častka II. Wilnia, 1937 (разам з Я. Грынкевічам); Народ. Вільня, 1937; Алкагалізм. Вільня, 1937 (разам з Я.Грынкевічам); Умовы і загады, неабходныя для здароўя. Вільня. 1939 (разам з Я.Грынкевічам).
Літ.: Валтупскі А. Доктар Станіслаў Грынкевіч — перакладчык «Следам за Хрыстусам» Т. Кемпійскага // niè / Зьніч. 1973, № 117 (травень — снежань); Ліс. А. Літаратура Заходняй Беларусі // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст. Мн., 1999. Т. 2; Чэмер А.[Анішчык А.]. Партрэты. Вільнюс, 2001; БП, т. 6; Гарбінскі БРД; ЭГБ, т. 3;
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.