Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том I » ГРЫНЕВІЧ Тамаш Міхайлавіч
[1815 — 16(28).7.1863, Рагачоў], паэт, кіраўнік атрада ў час паўстання 1863—64. У 1834—44 на ваеннай службе. Выйшаў у адстаўку ў чыне штабс-ротмістра і пасяліўся ў родавым маёнтку Верхняя Тошчыца (Рагачоўскі пав. Магілёўскай губ., цяпер Быхаўскі р-н Магілёўскай губ.). У крас. 1863 арганізаваў і ўзначаліў паўстанцкі атрад у Рагачоўскім пав. Атрад быў разбіты карнымі войскамі; Г. схоплены і паводле прысуда ваенна-палявога суда публічна расстраляны ў Рагачове. Прататып Усяслава Грынкевіча ў рамане У.Караткевіча «Нельга забыць», продак пісьменніка па мацярынскай лініі.
Літ.: Мальдзіс А. Падарожжа ў ХІХ стагоддзе. Мн., 1969; В. [Ратч]. Очерки мятежного движения в Могилевской губернии в 1863 г. Вильна, 1865; ЭГБ, т. 3.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.