Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том I  » ГРЫНЕВІЧ Клім Лазаравіч 

ГРЫНЕВІЧ Клім Лазаравіч

[псеўданімы: Быліна; Траўкін; Цюльпан; Шасцёраўскі; 5(18).2.1912, в. Шасцёраўка Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Клімавіцкі р-н Магілёўскай вобл. — 3.3.1941, Балагое Калінінскай вобл., цяпер Цвярская вобл., Расія], паэт. Першыя вершы з’явіліся ў друку ў 1929. У 1930 стаў студэнтам Рагачоўскага педтэхнікума. У 1930 пераехаў у Мінск. Працаваў карэктарам у друкарні, літсупрацоўнікам газ. «Рабочий», у прафсаюзах. У 1932 паступіў на творчае аддзяленне літаратурнага ф-та МВПІ. Апублікаваны ў 1932 зборнік паэзіі прыхільна сустрэты крытыкай. 16.3.1933 арыштаваны; 10.8.1933 прыгавораны да двух гадоў адміністрацыйнай высылкі. Знаходзіўся ў Сары-Атачы Паўднёва-Казахстанскай вобл. Праз два гады быў мабілізаваны ў Чырвоную Армію. Пасля сканчэння службы вярнуўся ў Сары-Атач. Пераехаў у Балагое. Настаўнічаў; у 1937—41 завочна вучыўся ў Ленінградскім педінстытуце. Памёр ад сухотаў. Вершы апошніх гадоў жыцця не захаваліся.

Тв.: На бераг: Паэзія. Мн., 1932.

Літ.: Пруднікаў П. Далёкае і блізкае // Пруднікаў П. Мая магістраль. Мн., 1981; БП, т. 2.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"