Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том I » ГРЫНЕВІЧ Антон Антонавіч
[крыптанімы: А.Гр.; A.Hr.; 3.5.1877, фальварак Іваноўшчына Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Полацкі р-н Віцебскай вобл. — 8.12.1937, Ленінградская вобл, НКВД], фалькларыст, выдавец, педагог, кампазітар. З 1896 жыў у Пецярбургу, быў чыноўнікам Дэпартамента гандлю і промыслу. З 1906 член бел. выдавецкай суполкі «Загляне сонца і ў наша аконца»; у 1910 заснаваў уласнае выдавецтва (дзейнічала да 1913). Сабраў і выдаў разам з А.Зязюлем «Беларускія песні з нотамі» (Т. 1—2, 1910—12). Пасля кастр. 1917 супрацоўнік культурна-асветніцкага аддзела Белнацкама ў Маскве. У 1919 — чэрв. 1920 у Мінску, выкладаў у школе і бел. гімназіі. З 1920 у Вільні, працаваў у кааператыве друкароў. Пісаў музычныя творы, якія апублікаваў разам з народнымі ў зборніку «Школьны спеўнік» (1920). Яго песні (напрыклад, «Гэй, наперад!», «Касцу») шырока бытавалі ў Зах. Беларусі. У 1921 зняволены ў Лукішскай турме (Вільня), у кастр. вызвалены пад нагляд паліцыі. У 1922—23 сакратар ТБШ. Аўтар першага бел. падручніка па музыцы «Навука спеву» (1923). З 1925 жыў у Мінску. Сакратар музычнай падсекцыі Інбелкульта, старшыня песеннай камісіі. У 1928—33 у Гарадку, Віцебску; рабіў запісы меласу. Арыштаваны ДПУ БССР 6.9.1933 па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». 9.3.1934 асуджаны на 10 гадоў лагераў. У 1937 прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны 16.8.1956. Частка архіва Г. захоўваецца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі.
Тв.: Народны сьпеўнік. Вільня, 1920; Беларускі дзіцячы спеўнік. Вільня, 1925; Праграма-інструкцыя для збіральніка беларускай музычна-этнаграфічнай творчасці // Наш край. 1925, № 1.
Літ.: Ліс А. Песня прасілася ў свет // Полымя. 1966, № 2; Каруза П. Музычная спадчына Антона Грыневіча // Мастацтва Беларусі. 1983, № 9; Александровіч С. Х. Гісторыя і сучаснасць. Мн., 1968; ЭГБ, т. 3.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.