Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том I » ГРЫБ Тамаш Тамашавіч
[псеўданімы і крыптанім: Т.Глеба; Антон Небарака; Т.Г.; 7(19).3.1895, в. Паляны Свянцянскага пав. Віленскай губ., цяпер Смаргонскі р-н Гродзенскай вобл. — 25.1.1938, Прага], паліт. і культурны дзеяч, публіцыст. Падчас 1-й сусветнай вайны мабілізаваны ў войска. Удзельнік Усебеларускага з’езда 1917. Член Рады БНР і яе Выканаўчага камітэта, народны сакратар земляробства ва ўрадзе Я.Варонкі. Член Цэнтральнай Беларускай вайсковай рады. У студз. — сак. 1919 выдаваў у Вільні газ. «Грамадзянін» — орган левай фракцыі БСГ. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў БПС-Р. Арыштаваны польскімі ўладамі ў Гродне ў 1919 як супрацоўнік газ. «Родны край». Зноў арыштаваны вясной 1920 як член Мінскага падпольнага паўстанцкага камітэта. Інтэрнаваны ў лагеры Домбэ пад Кракавам, адкуль уцёк. З канца 1920 у Каўнасе, дзе ўдзельнічаў у выданні газ. «Сялянская доля». З восені 1922 у Празе. У 1928 скончыў філасофскі ф-т Карлава ун-та з доктарскай ступеню. Быў членам замежнага бюро БПС-Р; сакратаром-кіраўніком Беларускага навуковага кабінета. У 1934—38 загадчык Беларускага загранічнага архіва; складаў бібліяграфію па беларусазнаўстве. Супрацоўнічаў у час. «Перавясла», «Іскры Скарыны», «Студэнцкая думка», «Золак», «Бюлетэнь загранічнай групы БПС-Р». Пераклаў на бел. мову брашуру М.Туган-Бараноўскага «Аб кааперацыйным ідэале»; на чэшскую — кнігу В.Чарнова «Дэмакратыя, дыктатура, сацыялізм». Пакінуў багатую эпісталярную спадчыну. Пахаваны на пражскіх могілках Альшаны.
Тв.: На рубяжы двух стагоддзяў // Бюлетэнь загранічнай групы БПС-Р. 1928, № 9; Паўстанцы (Урыўкі з рамана) // Іскры Скарыны. 1934, № 3.
Літ.: Чарноў В.М. Прамова на грамадскай паніхідзе па Т.Грыбу // Наш золак. Вільня, 1938; Ліс А. Рыцар беларускай свабоды // Спадчына. 1995, № 4; ЭГБ, т. 3.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.