Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том I » ГРАНІТ Пятрусь
[сапр.: Івашэвіч Іван Пятровіч; іншыя псеўданімы: П.Граніт; Мацей Гвозд; 11(24).1.1909, в. Зачэпічы Лідскага пав. Віленскай губ., цяпер Дзятлаўскі р-н Гродзенскай вобл. — 14.1.1980, в. Зачэпічы], паэт, педагог. Ва ўмовах Зах. Беларусі даволі рана далучыўся да падпольнай дзейнасці; наведваў сходы і мітынгі БСРГ; у 1930 уступіў у КПЗБ. Некалькі разоў арыштоўваўся польскімі ўладамі, але з-за недахопу доказаў яго адпускалі. Не змог атрымаць сістэматычнай адукацыі. Першы верш надрукаваў у 1933 у «Беларускай газеце». Друкаваўся ў газ. «Наша воля», «Poprostu», час. «Літаратурная старонка», «Асва», «Беларускі летапіс». Браў удзел у нелегальным з’ездзе бел. пісьменнікаў (1933, Вільня). У 1939—41 працаваў старшынёй сельсавета ў Беліцы. У час 2-й сусветнай вайны быў сувязным партызанаў. У 1950 завочна скончыў Навагрудскае педвучылішча. У 1945—71 працаваў настаўнікам і загадчыкам пачатковай школы ў Зачэпічах.
Тв.: Сцяжынка: Вершы. Мн., 1978; У кн.: Сцягі і паходні. Мн., 1965; Ростані волі. Мн., 1990.
Літ.: Калеснік У. Гняздо паэтаў // Калеснік У. Зорны спеў. Мн., 1975; Яго ж. Лёсам пазнанае. Мн., 1982; Пяткевіч А. Сцежкамі роднага краю // Наднёманскія былі. Мн., 1968; БП, т. 2; ЭГБ, т. 3.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.