Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том I  » ГОРСКІ Станіслаў Батыс 

ГОРСКІ Станіслаў Батыс

[6.5.1802, в. Дварэц Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Камянецкі р-н Брэсцкай вобл. — 3.5.1864, Сібір], прыродазнавец, педагог, папулярызатар навукі. У 1820—25 вучыўся ў Віленскім ун-це. У 1830 загадчык батанічнага сада Віленскага ун-та. Пасля закрыцця ун-та (1831) ад’юнкт, прафесар Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі. У 1840, напярэдадні закрыцця акадэміі, выехаў у замежную камандзіроўку. Пасля вяртання на Радзіму ў 1842—47 жыў у Паставах, займаўся батанікай і энтамалогіяй. Потым жыў у Берліне, з 1851 — у маёнтку А.Кубліцкага ў Свянцянскім пав. У 1863 па падазрэнні ў спачуванні нацыянальна-вызваленчаму руху высланы ў Сібір. У ссылцы скончыў жыццё самагубствам. Быў адным з першых даследчыкаў Белавежскай пушчы. Аўтар прац па батаніцы і энтамалогіі. Публікаваў нататкі з падарожжаў па батанічных садах Еўропы. Арганізаваў шырокі абмен гербарыямі паміж вучонымі Еўропы. Многія адкрытыя ім віды раслін названы яго імем (напрыклад, Copaifera Gorskiana).

Літ.: PSB; АЗБ.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"