Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том I  » ГОЛЬМАН Міхаіл Барысавіч 

ГОЛЬМАН Міхаіл Барысавіч

[17(29).10. 1894, Кабялякі Палтаўскай губ., Украіна — 27.12.1937], эканаміст, публіцыст. З 1914 член партыі эсэраў-максімалістаў. У 1916 скончыў Харкаўскі ун-т. Са жн. 1916 у войску. За рэвалюцыйную агітацыю сярод салдат арыштаваны ў студз. 1917. З мая 1917 старшыня Магілёўскага Савета сялянскіх дэпутатаў. Арыштаваны ў ліп. 1917 за эсэраўскую прапаганду сярод сялян. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі левы эсэр, старшыня выканкама Савета Магілёўскай губ. Дэлегат Усебеларускага з’езда 1917. Зноў арыштаваны 18.12.1917. З мая 1918 на савецкай рабоце і ваеннай службе ў Сімбірску. З вер. 1918 член РКП(б). У 1921—23 працаваў у Камінтэрне і Наркамаце замежных спраў СССР. У 1924—25 у Дзяржплане СССР і аддзеле друку ЦК ВКП(б). З 1927 дацэнт кафедры палітэканоміі і сусветнай гаспадаркі БДУ. Выступаў супраць палітыкі беларусізацыі. Публікаваў артыкулы па праблемах эканомікі. У ліп. 1927 за ўдзел у «левай апазіцыі» (трацкісцка-зіноўеўскі блок) выключаны з ВКП(б). Арыштаваны 27.4.1929. Асуджаны на 10 гадоў ссылкі. Паўторна асуджаны 14.6.1936 на 5 гадоў зняволення. Пазней прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны ў 1965.

Тв.: Туган-барановщина: К критике буржуазной политической экономии. Л., 1926; Монополистический капитализм в России и строительство социализма в СССР. Л., 1927; Всеобщий кризис капитализма: Введение в изучение современного кризиса мирового капиталистического хозяйства. Мн., 1928; Русский империализм. 2 изд. Мн., 1929.

Літ.: ЭГБ, т. 3.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"