Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том I  » ГЛЯКОЎСКІ Станіслаў 

ГЛЯКОЎСКІ Станіслаў

[псеўданімы: Stasiuk z-nad Niemna; Stasila; 2.3.1896, мяст. Поразава Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Свіслацкі р-н Гродзенскай вобл. — 1941, Мінск, гестапа], рыма-каталіцкі святар, педагог, рэдактар, выдавец, публіцыст. У 1913 скончыў гарадское вучылішча ў Ваўкавыску. У 1914 паступіў у Віленскую духоўную семінарыю. Вучыўся ў Грыгарыянскім ун-це ў Рыме. Доктар тэалогіі. Пасвечаны ў святары 29.5.1921 у Вільні. Служыў святаром на Ваўкавышчыне і Беласточчыне. З 1928 выкладаў Закон Божы ў Віленскай беларускай гімназіі. Член Беларускага навуковага таварыства і Беларускага каталіцкага выдавецтва ў Вільні. Выдаваў для дзяцей час. «Пралескі». Публікаваўся ў газ. «Беларуская крыніца», час. «25 сакавіка» і інш. Быў вікарыем у парафіі св. Яна ў Вільні. У час 2-й сусветнай вайны ў Мінску; святар у касцёле святых Сымона і Алены. Арыштаваны нямецкай тайнай паліцыяй 15.12.1941 падчас канферэнцыі бел. школьных інспектараў у Мінску. Расстраляны разам з іншымі бел. ксяндзамі.

Літ.: Берасцень С. Ксёндз Глякоўскі // ЛіМ. 1992, 8 мая; Наша вера (Мінск). 1996, № 4; Гарбінскі БРД; ЭГБ, т. 3.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"