Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том I  » ГЛАСКО Іван Антонавіч 

ГЛАСКО Іван Антонавіч

[псеўданімы: Рапацкий; Stuchl; 8.2.1855, Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер Віцебская вобл. — ліп. 1881, Краснаярск], паліт. дзеяч, публіцыст. Стрыечны брат В.Гласко. Скончыў Мінскую гімназію, вучыўся ў Пецярбургскай медыка-хірургічнай акадэміі. З пачатку 1873 у народніцкім руху. У 1874 заснаваў у Санкт-Пецярбургу бел.-польскі сацыялістычны гурток. У чэрв. 1876 выехаў у Лондан для наладжвання кантактаў з расійскімі эмігрантамі, якія выдавалі газ. «Вперёд!». Змясціў у гэтай газеце нізку матэрыялаў (1876, № 38—40, 42, 44) «З Беларусі». Пасля прыезду ў Пецярбург быў арыштаваны ў сувязі з судовым працэсам па «справе 50-ці» (21.2—14.3.1877). Вызвалены, знаходзіўся пад наглядам паліцыі. Як фельчар удзельнічаў у руска-турэцкай вайне 1877—78; узнагароджаны ордэнам Св. Георгія. Вярнуўся ў Пецярбург. Быў накіраваны ў Варшаву як эмісар пецярбургскай тайнай арганізацыі. Арыштаваны 16.9.1878, прыцягнуты да следства па справе аб сацыялістычнай прапагандзе сярод рабочых Варшавы («справа 137-мі»). 14.4.1880 высланы ва Усх. Сібір (Краснаярск), дзе і памёр.

Літ.: Снытко Т. Г. Русское народничество и польское общественное движение 1865—1881 гг. М., 1969; ЭГБ, т. 3.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"