Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том I  » ГІНТАЎТ-ДЗЕВАЛТОЎСКІ Уладзіслаў Люцыян 

ГІНТАЎТ-ДЗЕВАЛТОЎСКІ Уладзіслаў Люцыян

[1857, Дзісенскі пав. Віленскай губ., цяпер Віцебская вобл. — 1925, Зах. Сібір], народнік, празаік. Вучыўся ў Віцебскай гімназіі, уваходзіў у нелегальны вучнёўскі гурток, за што ў 1877 выключаны з гімназіі. У канцы 1878 — пачатку 1879 у Маскве, член «Зямлі і волі». Арыштаваны 7.3.1879 па падазрэнні ў забойстве правакатара. Вызваліўшыся, эміграваў у Парыж; быў загадчыкам эмігранцкай бібліятэкі. Пры падтрымцы І.Тургенева ў газ. «Порядок» апублікаваў апавяданне «Пятьдесят два часа на обломке в открытом море». Вярнуўся ў Расію; 25.12.1881 арыштаваны ў Харкаве. Апраўданы Маскоўскім акруговым судом 4.12.1882. Зноў арыштаваны і 20.6.1883 высланы на 3 гады ў Зах. Сібір, дзе застаўся жыць.

Літ.: Деятели революционного движения в России: Библиографический словарь. Т. 3, вып. 2. М., 1934; ЭГБ, т. 3.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"