Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том I » ГАЎРУК Юрка
[Юрый Паўлавіч; псеўданім: С.Дробуш; 23.4(6.5).1905, Слуцк Мінскай губ., цяпер Мінскай вобл. — 18.2.1979, Мінск], перакладчык, крытык, паэт. З 1915 сям’я Г. ў бежанстве ў Пскове. У 1921 скончыў Слуцкую школу другой ступені. Вучыўся ў Маскве ў Вышэйшым літаратурна-мастацкім інстытуце імя В.Брусава (скончыў у 1925). З 1924 запісваў на Случчыне бел. фальклор. З першымі перакладнымі творамі дэбютаваў у 1925. Свае творы друкаваў у час. «Аршанскі маладняк», «Маладняк», «Полымя» і інш. Сябра «Маладняка». Увосень 1925 абраны дацэнтам кафедры бел. мовы і літаратуры БСГА, пераехаў у Горкі. У 1931—35 дацэнт кафедры літаратуры Магілёўскага педінстытута. Арыштаваны 8.2.1935. Высланы з Беларусі; працаваў у Карэліі, ва Усх. Сібіры, у Комі. Рэабілітаваны ў 1956. Пераехаў у Мінск. У 1957—67 працаваў памочнікам галоўнага рэжысёра па літаратурнай частцы тэатра імя Я.Купалы. У гэтым тэатры, а таксама ў тэатры імя Я.Коласа пастаўлены ў яго перакладзе п’есы з сусветнай класікі.
Тв.: Агні ў прасторах: Выбраныя пераклады. Мн., 1975; Узвіхраны ветразь: Вершы. Паэма. Пераклады. Мн., 1990; Ступень адказнасці: Літаратурна-крытычныя артыкулы, эсэ. Мн., 1986.
Літ.: Гілевіч Н. Майстар «з краю музыкі і слова» // Гілевіч Н. У гэта веру. Мн., 1978; Яго ж. Паэт-інтэлігент брусаўскай школы: Памяці Ю.П.Гаўрука // Гілевіч Н. Удзячнасць і абавязак. Мн., 1982; Семяжон Я. Урокі настаўніка // ЛіМ. 1980, 16 мая; БП, т. 2.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.