Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том I » ГАРБУК Вісарыён Сцяпанавіч
[11(24).11.1913, в. Шкілякі Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер Полацкі р-н Віцебскай вобл. — 8.8.1986, Пяцігорск, Расія], празаік. Скончыў педтэхнікум у Лепелі. З 1933 працаваў настаўнікам і вучыўся завочна, з 1935 стацыянарна на літаратурным ф-це МВПІ. Пісаў вершы, займаўся ў секцыі паэтаў-пачаткоўцаў пры СП БССР. Арыштаваны 26.4.1936, сасланы на Калыму. Вызвалены ў 1940. Працаваў настаўнікам у Мехаўскай школе (Гарадоцкі р-н). У 1941—46 у Чырвонай Арміі; ваяваў пад Масквой, у Беларусі, пад Варшавай, у Берліне. Франтавая хвароба на 14 гадоў прыкавала Г. да шпітальнага ложка; інвалід 1-й групы. Жыў у Пяцігорску. Літаратурнай працай стала пачаў займацца ўжо цяжка хворым. Публікаваўся ў расійскім друку з 1957, у беларускім — з 1961. Першы зборнік апавяданняў выйшаў у 1963 у Мінску. Перакладаў на бел. мову казкі народаў Паўн. Каўказа (зборнік «Напітак волатаў», Мн., 1969). У 1971 паводле яго апавядання «Твар у палоску» зняты тэлефільм. Член СП Беларусі з 1963. Заслужаны работнік культуры Беларусі (1979).
Тв.: Горад без папугайчыкаў: Выбр. тв. Мн., 1983; Лицо в полоску: Рассказы. Мн., 1967; Мышки и мишки: Рассказы. Ставрополь, 1974.
Літ.: Казека Я. Слова пра сябра // Казека Я. Падарожжа ў маладосць. Мн., 1984; БП, т. 2.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.