Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том I » ГАЙКА Сяргей Андрэевіч
[1912, в. Ясвілы Гродзенскай губ. — 11.5.1989, Сібір], стыльрэдактар. У пачатку 1930-х г. вучыўся ў МБПТ разам з Л.Калюгам, Л.Мараковым (брат В.Маракова), С.Астрэйкам, У.Дудзіцкім, М.Кавылём, Ф.Гінтаўтам, У.Сядурам. Пасля сканчэння працаваў у бел. перыядычных выданнях у Мінску. Арыштаваны ДПУ БССР 25.2.1933 па справе «Беларускай народнай Грамады». Асуджаны 10.8.1933. Сасланы ў Сібір, дзе і застаўся пасля вызвалення. У 1980-я г. перапісваўся з Я.Брылём. Усё жыццё збіраў кнігі і пакінуў пасля сябе вялікую бібліятэку, якую сваякі пасля яго смерці спалілі. Рэабілітаваны 24.8.1956.
Кр.: НАРБ, ІКР.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.