Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том I » ВЯРСОЦКІ Янка
[17.2.1888, мяст. Гальшаны Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Ашмянскі р-н Гродзенскай вобл. — 22.12.1937, Алма-Ата, НКВД], рыма-каталіцкі святар, грамадскі дзеяч. У 1904—08 вучыўся ў Ашмянскім гарадскім 3-класным вучылішчы. 6.4.1909 паспяхова здаў экзамен на званне аптэкарскага вучня пры экзаменацыйнай камісіі Пецярбургскай навучальнай акругі. У 1910—15 вучыўся ў Магілёўскай духоўнай каталіцкай семінарыі ў Пецярбургу. Падчас вучобы наведваў культурна-асветны гурток бел. студэнтаў-клерыкаў. У 1915 пасвечаны ў святары. Служыў вікарыем парафій св. Тройцы ў Мінску і Смаленску. Удзельнік 1-га з’езда беларускага каталіцкага духавенства (Мінск, 24—25.5.1917). Член Саюза ксяндзоў-беларусаў. З 1919 адміністратар парафіі Забелы Дрыса-Себежскага дэканата Віцебскай губ. 8.8.1927 арыштаваны АДПУ. Прыгавораны да 3 гадоў лагераў. З 1.1.1928 — на Салаўках. Пасля сканчэння тэрміну зняволення зноў арыштаваны і высланы ў Алма-Ату (Казахстан). У высылцы арыштаваны чарговы раз; 11.12.1937 прыгавораны да смяротнага пакарання. Расстраляны ў турме НКВД.
Літ.: Гарбінскі БРД; Dzwonkowski R. Losy duchowieństwa katolickiego w ZSSR, 1917—1937: Martyrologium. Lublin, 1998; Stankieviè A. Bie³aruski chryścijanski ruch. Vilnia, 1939.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.