Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том I  » ВОЎК-ЛЕВАНОВІЧ Іосіф Васілевіч 

ВОЎК-ЛЕВАНОВІЧ Іосіф Васілевіч

[6.11.1891, хутар Лявонаўка Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Асіповіцкі р-н Магілёўскай вобл. — 19.8.1943, ГУЛАГ], мовазнавец. У 1911 скончыў Бабруйскую гімназію і паступіў на гісторыка-філалагічны ф-т Пецярбургскага ун-та. З пачаткам 1-й сусветнай вайны пайшоў добраахвотнікам у войска. Быў паранены. У лют. 1918 дэмабілізаваўся, вярнуўся на Радзіму. Тут перажыў нямецкую і польскую акупацыі. Выкладаў у Бабруйскай і Клецкай гімназіях рускую і лацінскую мовы. У жн. 1920 мабілізаваны ў Чырвоную Армію. Дэмабілізаваўся ў 1922. Скончыў Петраградскі ун-т (1923). Прыехаў у Мінск, дзе выкладаў бел. мову ў польскім і яўрэйскім педтэхнікумах. З лют. 1924 у БДУ на кафедры гісторыі бел. мовы. Адначасова з 1927 навуковы сакратар Камісіі па ўкладанні гістарычнага слоўніка беларускай мовы Інбелкульта. У 1929—30 працаваў у Інстытуце мовазнаўства БелАН. Асноўныя сферы навуковых інтарэсаў — гісторыя бел. мовы і бел. дыялекталогія. У вер. 1930 вымушаны выехаць з Беларусі. Працаваў у Саратаве ва ун-це, з 1931 — у педінстытуце. З вер. 1934 у Арэнбургскім педінстытуце. Арыштаваны 17.9.1937. Сасланы ў лагер на Поўначы. Памёр у зняволенні. Рэабілітаваны.

Тв.: Лекцыі па гісторыі беларускай мовы. Уступ і фанетыка. Мн., 1927 (факсімільнае выд. 1994); Гістарычнае вывучэнне беларускай мовы ў славянскай філалогіі: Гісторыка-метадалагічны нарыс // Працы БДУ. 1925, № 6—7; Мова выданняў Францішка Скарыны // Чатырохсотлецце беларускага друку. Мн., 1926; Форма «прошлага ў будучым» у мове дакументаў «Літоўскай метрыкі» // Працы БДУ. 1927. Т. 16; Ещё к вопросу о «ляшских» чертах в белорусской фонетике // Slavia (Praha). 1930. R. 9. Seљ. 3.

Літ.: Германовіч І.К. Беларускія мовазнаўцы: Нарысы жыцця і навуковай дзейнасці. Мн., 1985. С. 115—126; Возвращенные имена; Беларуская мова.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"