Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том I » ВОЙЦІК Антон Іванавіч
[псеўданім: А.Войніч; 1898, в. Вярэнькі Дзісенскага пав. Віленскай губ. — 28.3.1948], журналіст, рэдактар, перакладчык. Муж Зоські Верас. З 17 гадоў працаваў рабочым на Украіне, у рыбалоўнай арцелі ў Саратаве. Удзельнік 1-й сусветнай вайны. У 1918—23 арганізатар спажывецкіх кааператываў на Дзісеншчыне. З 1924 у Вільні як журналіст, затым рэдактар газ. «Сялянская праўда». Арыштаваны польскай дэфензівай у 1924 пасля выдання 50-га нумару газеты. Віленскім акруговым судом прыгавораны да 2-х гадоў турмы. Сядзеў у Лукішках. У зняволенні перакладаў з рускай і ўкраінскай моваў апавяданні і навукова-папулярныя нарысы, потым апублікаваныя ў час. «Заранка». У рукапісе захаваўся пераклад аповесці К.Гамсуна «Голад». У 1930 і 1936 падвяргаўся судоваму праследаванню як выдавец бел. адрыўных календароў. Пасля 2-й сусветнай вайны ў Савецкай Літве быў кіраўніком рэспубліканскага аддзела Саюздруку. У ЦДА Літвы захоўваюцца 2 судовыя справы В. (Ф. 129, воп. 2, спр. 822, 1511).
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.