Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том I  » ВІШНЕЎСКАЯ Наталля Вячаславаўна 

ВІШНЕЎСКАЯ Наталля Вячаславаўна

[3.5.1907, Коўна, цяпер Каўнас, Літва — 3.5.1989, Ленінград], паэтэса, рэдактар. У час 1-й сусветнай вайны з бацькамі ў эвакуацыі ў Самарскай губ. Пасля грамадзянскай вайны Вішнеўскія жылі на Случчыне. Тады пачала пісаць вершы. Уплыў на фармаванне паэтэсы аказаў Я.Колас, які ўвёў яе ў літаб’яднанне «Маладняк» і дапамог стаць студэнткай МБПТ (1924). Удзельнічала ў 1-м з’ездзе «Маладняка» (1925). Публікавалася з 1926. У 1928, на апошнім курсе вучобы, узяла шлюб з А.Дударом, з якім пазнаёмілася ў «Маладняку». Неўзабаве мужа арыштавалі і выслалі ў Смаленск. Нягледзячы на ярлык жонкі «ворага народа», В. удаецца паступіць у БДУ (1929). Аднак на працягу года яе творы не друкаваліся, яна не магла знайсці працы, часам галадала. У 1930 «Маладняк» і «Савецкая Беларусь» зноў пачалі друкаваць вершы В., але ў сувязі з узбуджэннем новай справы на А.Дудара і выклікам В. на допыты яна шукае паратунку ў Маскве (1930). Тут працавала ў бел. секцыі Дзяржвыдавецтва народаў СССР. Пасля яе ліквідацыі перайшла ў газ. «Гудок», рэдагавала бел. старонку. Там пазнаёмілася са сваім другім мужам А.Звонакам. У 1934 вярнулася ў Мінск. У 1936 па справах А.Дудара і А.Звонака зноў выклікалася на допыты. Арышту пазбегла дзякуючы падказцы знаёмага следчага. Разам з маці падалася на Украіну, потым у Ленінград (1938), дзе выйшла замуж трэці раз за бел. паэта Я.Бобрыка. З 1942 у Горкаўскай вобл. У 1945 вярнулася ў Ленінград, працавала бібліятэкарам. Выгадавала двух дзетдомаўскіх хлопцаў (абодва сталі капітанамі далёкага плавання). У канцы 1940-х — пачатку 1950-х г. зноў выклікалася на допыты ў МДБ. З 1962 на пенсіі. Да літаратурнай дзейнасці не вярнулася.

Тв.: Бандарына З., Вішнеўская Н., Пфляўмбаум Я. Вершы. Мн., 1926.

Літ.: Маракоў Л. Тры замужжы Наталлі Вішнеўскай // Голас Радзімы. 1999. 10 — 17 чэрв.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"