Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том I  » ВІТКОЎСКІ Іван Антонавіч 

ВІТКОЎСКІ Іван Антонавіч

[20.4(2.5).1888, в. Чэрчыцы Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Шумілінскі р-н Віцебскай вобл. — 27.12.1937, Мінск, НКВД], гісторык. У 1912 скончыў Пецярбургскую каталіцкую духоўную семінарыю, 2 курсы Петраградскай духоўнай акадэміі (1914). З канца 1916 вікарый у Мазыры. Пазбаўлены духоўнага сана ў 1918. Пераехаў у Растоў-на-Доне, дзе ў гімназіі выкладаў лацінскую мову, гісторыю і псіхалогію. У 1919 добраахвотнікам пайшоў у Чырвоную Армію; у 1920 паранены. У ВКП(б) з 1920. У 1921 вярнуўся на Радзіму; працаваў у савецкіх і партыйных органах у Оршы і Сянно, прарэктарам Віцебскага ветэрынарнага інстытута. З 1925 у Мінску, выкладчык Камуністычнага ун-та, нам. загадчыка польскага аддзела Інбелкульта, нам. дырэктара, з 1932 дырэктар Інстытута польскай пралетарскай культуры БелАН. Адначасова загадчык кафедры гісторыі МВПІ. Прафесар з 1932. Вывучаў паўстанне 1863—64, сувязі паміж рэвалюцыйнымі рухамі Беларусі, Польшчы, Расіі. Арыштаваны 26.7.1933. Паводле пастановы пазасудовага органа ад 27.2.1934 накіраваны на 3 гады ў лагеры. Знаходзіўся ў Марыінску (Сібір). Пасля вызвалення жыў у Ленінградскай вобл. (Баравічы), працаваў рахункаводам і выкладаў лацінскую мову. Зноў арыштаваны 22.2.1937 па справе «Польскай вайсковай арганізацыі». Этапаваны ў Мінск, дзе расстраляны. Рэабілітаваны ў 1959.

Тв.: 1863 г. на Міншчыне. Мн., 1927 (разам з О.Яневічам, Л.Лехам); Паўстанне 1863 г. і расійскі рэвалюцыйны рух пачатку 1860 гадоў. Кн. 3. Мн., 1931; Рэвалюцыйныя гурткі 70 гг. на Беларусі // Полымя. 1929, № 4; «Зямля і воля» 60-х гадоў і сувязь яе з паўстаннем 1863 // Полымя. 1930, № 4.

Літ.: ЭГБ, т. 2.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"