Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том I  » ВАСІЛЕЎСКІ Даніла Мінавіч 

ВАСІЛЕЎСКІ Даніла Мінавіч

[псеўданімы і крыптанім: А.Вітэнь; Д.Вітэнь; Д.В.; М.Доброведовский; Шчыры; Д.Шчыры; Шчырый; Д.Шчырый; 17.12.1889, в. Новае Сяло Віцебскага пав., цяпер Шумілінскі р-н Віцебскай вобл. — 28.12.1963, Феадосія, Крым], краязнавец, гісторык, літаратуразнавец, педагог. Вучыўся ў Полацкай настаўніцкай семінарыі, дзе ўвайшоў у гурток «Вястун ведаў», што знаходзіўся пад уплывам народніцкіх і сацыял-дэмакратычных ідэй. З 1910 пачаў збіраць фальклор на Полаччыне. Працягваў адукацыю ў Віцебскім настаўніцкім інстытуце. У 1914—15 на педагагічнай рабоце. Дасылаў свае допісы ў час. «Школа и жизнь» (псеўданім М.Доброведовский) і ў газ. «Наша ніва» (псеўданімы Шчыры і Вітэнь). З 1919 інструктар школ на Віцебшчыне, пасля — інспектар народнай асветы ў Оршы. У 1920-я г. актыўна далучыўся да краязнаўчага руху: у 1923 арганізоўвае Віцебскае губернскае бюро краязнаўства, з 1924 намеснік старшыні Аршанскага акруговага таварыства краязнаўства. У 1925 стаў кандыдатам Аршанскай філіі «Маладняка». Публікаваўся ў газ. «Савецкая Беларусь» і «Придвинский край». З 1930 у Магілёве, дэкан геаграфічнага ф-та Магілёўскага педінстытута. Удзельнік раскопак верхнепалеалітычнай стаянкі Бердыж. Даследаваў гісторыю бел. літаратуры ХІХ ст., бел. кнігадрукавання, пытанні этнаграфіі і сацыяльна-эканамічнага развіцця. Арыштаваны 9.12.1936, высланы ў Котлас. Потым працаваў буравіком у Варкуце. Пасля вызвалення з 1945 тэхнік-геолаг у Варкуце. Рэабілітаваны ў 1956. Апошнія гады жыў у Феадосіі.

Тв.: Друк на Аршаншчыне. Ворша, 1927; Паэт Ян Баршчэўскі аб Беларусі: (З уласных лістоў яго да пані Карсак) // Аршанскі маладняк. 1925, № 2; Краязнаўчая праца на ўсходзе Беларусі // Аршаншчына. 1926. Ч. 1; Сталецце краязнаўчай працы на Беларусі // Наш край. 1926, № 2—3; Друк на Аршаншчыне // Аршаншчына. 1927; Паэма «Тарас на Парнасе» ў краязнаўчым асвятленні // Наш край. 1929, № 5; Арцём Ігнатавіч Вярыга і яго літаратурна-грамадская чыннасць // Полымя. 1929, № 6.

Літ.: Васілеўская А. Памяць // Полымя. 1990, № 7; Кісялёў Г.В. Пошукі імя. Мн., 1978; Яго ж. Разыскивается классик… Мн., 1989; Яго ж. Ад Чачота да Багушэвіча. Мн., 1993; Вяргей В.С. Археалагічная навука ў Беларускай ССР 1919—1941 гг. Мн., 1992; БП, т. 1; ЭГБ, т. 2.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"