Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том I  » ВАЛАДКЕВІЧ Каспар Восіпавіч 

ВАЛАДКЕВІЧ Каспар Восіпавіч

[8.2.1891, в. Слабада Віленскага пав. — 1970], рыма-каталіцкі святар, грамадскі дзеяч. У 1909 скончыў гарадское 3-х класнае вучылішча ў Ашмянах. У ліст. 1911 атрымаў пасведчанне на званне аптэкарскага вучня ў навучальнай акрузе Пецярбурга. З 1912 вучыўся ў Віленскай духоўнай каталіцкай семінарыі. Пасвечаны ў святары (1920). Быў прызначаны вікарыем у Саколку. У 1921—28 пробашч у парафіі Маева. Прыхільнік Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Распаўсюджваў сярод сваіх парафіян бел. выданні. На пачатку ліп. 1921 абвінавачаны польскімі ўладамі ў антыдзяржаўнай дзейнасці. 26.10.1923 акруговым судом у Вільні апраўданы. У 1929—33 служыў святаром у Малой Бераставіцы. З 1934 пробашч у мясцовасці Квасоўка каля Гродна. У перадваенныя гады служыў у парафіі Анжадаў.

Літ.: Гарбінскі БРД.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"