Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том I » БУЛГАК Тамаш
[псеўданім: Gulicz; 1811 (1801?), фальварак Міцкевічы на Навагрудчыне — 16.2.1895], публіцыст, мемуарыст. Вучыўся ў Віленскім ун-це. Быў блізкі да філаматаў і філарэтаў. Удзельнічаў у паўстанні 1830—31. З 1836 выконваў даручэнні Ш.Канарскага, які рыхтаваў новае паўстанне. Пасля правалу тайнай арганізацыі ў 1839 Б. сасланы на залатыя капальні ў Зах. Сібір. Дзякуючы сваім вынаходніцтвам і арганізацыйным здольнасцям, стаў кіраўніком шклозавода. З ссылкі дасылаў публікацыі ў «Rocznik Literacki» («Літаратурны штогоднік», 1843—49). У 1857 вярнуўся на Радзіму. Удзельнічаў у падрыхтоўцы паўстання 1863—64. Арыштаваны ў 1863 і сасланы на катаргу ў Томскую губ. У 1869 пераведзены ў Цывільск (Чувашыя), потым у Казань, дзе пачаў пісаць успаміны. У 1871 амніставаны, вярнуўся дамоў. Пісаў філасофскія трактаты. Лёс многіх рукапісаў невядомы.
Літ.: Каханоўскі Г.А. Дарогамі паўстанцаў // Полымя. 1989, № 8; ЭГБ, т. 2.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.