Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том I » БРЫЛЬ Янка
[Іван Антонавіч; іншыя псеўданімы: Іван Асцюк, Сымон Бобрык, Пятрусь Дубец (з К.Кірэенкам), Рыгор Іванавіч Лапцік, Я.Лупаты (з М.Лужаніным, П.Панчанкам, М.Танкам), Ілюк Прышчэпа (з В.Таўлаем), Я.Пчала, Іван Сведка; крыптанімы: Я.Б-ль, Янка Б.; нар. 22.7(4.8).1917, Адэса], празаік, перакладчык. У 1922 пераехаў з бацькамі на іх Радзіму (в. Загора Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.). У 1931 скончыў польскую сямігадовую школу. Са сваімі першымі вершамі выступіў у 1938 у час. «Шлях моладзі». З сак. 1939 служыў у польскай марской пяхоце ў Гдыні. У вер. 1939 трапіў у нямецкі палон. Знаходзіўся ў лагеры для ваеннапалонных у Памераніі (Старгард), потым у Баварыі (Вайдэн), быў на прымусовых працах на шкляной гуце. Уцёк з лагера ўвосень 1941; перабраўся да бацькоў. Увесну 1944 разам з маці і братамі пайшоў у партызаны. Супрацоўнічаў у газ. «Сцяг свабоды» — органе Мірскага падпольнага РК КП(б)Б, наладзіў выданне пры гэтай газеце сатырычнага лістка «Партызанскае жыгала». З кастр. 1944 у Мінску. Загадваў аддзелам рэдакцыі час. «Вожык», быў рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР, намеснікам рэдактара час. «Маладосць», «Полымя». Член СП СССР з 1945. У 1946 выдаў першы зборнік «Апавяданні». Аўтар рамана «Птушкі і гнёзды», аповесцей «Ніжнія Байдуны», «Золак, убачаны здалёк», «Муштук і папка», некалькіх кніг мініяцюр. Яго творчасць вызначаецца лірычным пачаткам, філасафічнасцю, высокай культурай пісьма. У 1966—71 сакратар праўлення СП БССР. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1952), Літаратурнай прэміі БССР імя Я.Коласа (1963), Дзяржаўнай прэміі БССР (1982). Народны пісьменнік Беларусі (1981). Жыве ў Мінску.
Тв.: Зб. тв. Т. 1—2. Мн., 1960; Зб. тв. Т. 1—4. Мн., 1967—68; Зб. тв. Т. 1—5. Мн., 1979—81; Выбр. тв. Т. 1—3. Мн., 1992—93; Пішу як жыву. Мн., 1994; Сцежкі, дарогі, прастор. Мн., 2001.
Літ.: Майхровіч С. Янка Брыль: Жыццё і творчасць. Мн., 1961; Канэ Ю. Янка Брыль: Критико-биографический очерк. М., 1964; Гусева Л. Янка Брыль — мастак. Мн., 1968; Аляхновіч Р.В. Янка Брыль у школе. Мн., 1979; Калеснік У. Янка Брыль: Нарыс жыцця і творчасці. Мн., 1990; БП, т. 1.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.