Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том I  » БРАХОЦКІ Уладзіслаў 

БРАХОЦКІ Уладзіслаў

[24.1.1810, маёнтак Гаўе Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Іўеўскі р-н Гродзенскай вобл. — 1896, Вераскова на Навагрудчыне], грамадскі дзеяч. Скончыў Віленскі ун-т. Увайшоў у склад Віленскай археаграфічнай камісіі. У 1858—63 апошні маршалак шляхты Навагрудскага пав. Змагаўся з алкагалізмам, закрыў усе шынкі на тэрыторыі сваіх маёнткаў. У 1860 быў адным з заснавальнікаў грамадскай бібліятэкі ў Навагрудку, затым яе куратар. Як удзельнік паўстання 1863—1864 паводле рашэння Часовага ваеннага аўдытарыята (Вільня) ад 8.12.1864 сасланы ў Перм. У ссылку былі таксама адпраўлены яго жонка Галена і брат. Вярнуўшыся на Радзіму ў 1874, Б. жыў у маёнтку сваёй жонкі ў Вераскове.

Літ.: PSB.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"