Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том I » БРАНШТЭЙН Якаў Анатолевіч
[крыптанім: Я. Бр.; 10.11.1897, Бельск Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча — 29.10.1937, Мінск, НКВД], крытык і літаратуразнавец. У 1914—18 жыў у Варшаве. Друкавацца пачаў у 1918. У 1919 пераехаў у Савецкую Расію (Арол). Дабраахвотнікам пайшоў у Чырвоную Армію. Пасля дэмабілізацыі з 1921 працаваў у рэдакцыі газ. «Орловская правда». У 1925 скончыў літаратурны ф-т 1-га Маскоўскага ун-та; у 1926—30 вучыўся ў Камуністычнай акадэміі ў Маскве. У 1930—37 навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры і мастацтва АН БССР; з 1932 адначасова прафесар МВПІ. У 1932—37 быў адказным сакратаром СП БССР. Член СП СССР з 1934. Член-карэспандэнт АН БССР з 1936. Як крытык пачаў выступаць з 1925. Прытрымліваўся вульгарна-сацыялагічных пазіцый. Арыштаваны 6.6.1937. Асуджаны ў кастр. 1937 да расстрэлу. Рэабілітаваны 27.7.1956.
Тв.: Атака: (Зборнік артыкулаў). Мн., 1930 / Ідыш; Аб стане яўрэйскай літаратуры ў перыяд рэканструкцыі. Мн., 1932 / Ідыш; Літаратурная вучоба: У дапамогу выкладчыкам літаратуры і кіраўнікам літгурткоў. Вып. 1. Мн., 1935.
Літ.: Бародзіч Д. Спадчына Я. Бранштэйна // ЛіМ. 1958, 23 ліп.; Лынькоў М. Ён быў сярод нас… // ЛіМ. 1962, 25 снеж.; Возвращенные имена; БП, т. 1.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.