Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том I  » БОХАН Дарафей Дарафеевіч 

БОХАН Дарафей Дарафеевіч

[псеўданімы і крыптанімы: Д.Дорофеев; Пешком-бегающий; Н.Серебрянский; Д.Слижень; Д.Б.; Д.Б-н; 4.2.1878, Мінск — 1942, Тэгеран], паэт, празаік, перакладчык, крытык. Пісаў на рускай мове. Вучыўся ў Полацкім кадэцкім корпусе і Канстанцінаўскім ваенным вучылішчы (Пецярбург). Служыў у арміі (штабс-капітан артылерыі). З канца 1890-х г. у Мінску, журналіст — супрацоўнік газ. «Минский листок», «Северо-Западный край», «Голос провинции» (у 1907 адзін з яе рэдактараў), «Минские ведомости» і інш. Збіраў і апрацоўваў мясцовыя паданні, на аснове якіх выдаў 2 кніжкі. Перакладаў на рускую мову творы польскіх паэтаў. У 1905 планаваўся ў рэдактары бел. час. «Палессе», які меркавалася выдаваць у Мінску. У 1907 асуджаны Віленскай судовай палатай на 8 месяцаў турмы за публікацыю антыўрадавых матэрыялаў у газ. «Голос провинции». У 1919 быў супрацоўнікам Наркамасветы БССР. У 1919—20 друкаваўся ў газ. «Минский курьер». У 1920—30-х г. жыў у Вільні. Супрацоўнічаў з віленскім рускім друкам. У 1939 арыштаваны савецкімі ўладамі. У ссылцы ў Сібіры ўступіў у польскую армію Андэрса. Памёр у Іране, дзе знаходзіўся з войскам.

Тв.: Глаз Христов: Минское предание. Мн., 1898; Минские предания и легенды. Мн., 1902; Игорь, князь Северский: Древнерусская поэма в поэтическом переложении Д. Бохана. Мн., 1897; Из польской поэзии. Мн., 1906; Адам Мицкевич. Вильно, [1911].

Літ.: Бас І. Літаратуразнаўчыя эцюды. Мн., 1977; Яго ж. Справа аб Дарафею Бохану // Маладосць. 1976, № 8; Зарэмба Л.І. Новыя звесткі пра літаратурную дзейнасць Д.Д. Бохана // Веснік БДУ. Серыя 4. 1993, № 3; Дорошевич Э., Конон В. Очерк истории эстетической мысли Белоруссии. Мн., 1972. С. 220—224; Zienkiewicz T. Dorofiej Bochan — t³umacz literatury polskiej na język rosyjski i krytyk // Polsko-wschodnios³owiañskie powi¹zaniа kulturowe, literackie i jêzykowe. 1. Literatura i kultura. Olsztyn, 1994; «Zachodnia Bia³orus» 17.IX.1939 – 22.VI.1941. Wydarzenia i losy ludzkie. Т. 1. Warszawa, 1998. S. 410, 411, 414; БП, т. 1; ЭГБ, т. 2.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"