Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том I  » БОНЧ-АСМАЛОЎСКАЯ Варвара Іванаўна 

БОНЧ-АСМАЛОЎСКАЯ Варвара Іванаўна

[дзявочае: Вахоўская; 1855, Херсонская губ. — 1929, Масква], грамадска-паліт. дзяячка, публіцыстка, мемуарыстка. Яшчэ падчас вучобы ў гімназіі ў Камянец-Падольску далучылася да рэвалюцыйнай дзейнасці. У 1872 вучылася ў Швейцарыі (Цюрых), дзе ўступіла ў бакунінскі гурток М.Сажына; наведвала гурток П.Лаўрова. У 1873 вярнулася ў Расію. Арыштоўвалася ў пачатку 1874 і 1875. Пасля 3-гадовага турэмнага зняволення прыгаворана да ссылкі («працэс 193-х»). Па хадайніцтве бацькі перададзена яму на парукі. Каб вызваліцца з-пад нагляду паліцыі, узяла фіктыўны (першапачаткова) шлюб з А.В.Бонч-Асмалоўскім, пасялілася ў маёнтку Блонь Ігуменскага пав. Уваходзіла ў народніцкую арганізацыю «Чорны перадзел», падтрымлівала сувязі з кіраўніцтвам «Народнай волі». У пачатку 1882 выехала ў Адэсу. Арыштавана ў сак. 1882, з восені 1882 жыла ў Блоні пад наглядам паліцыі. У сярэдзіне 1880-х г. разам з мужам арганізавала ў Блоні асяродак рэвалюцыйнай прапаганды, стварыла бібліятэку нелегальнай літаратуры. Арыштавана ў крас. 1908, у лют. 1910 разам з мужам аддадзена пад суд. Прыгаворана да 8-месячнага зняволення. Апошні год жыцця правяла ў Доме ветэранаў рэвалюцыі ў Маскве. Пакінула ўспаміны.

Тв.: Вахоўская В.І. Успаміны рэвалюцыянеркі // Полымя. 1925, № 2; Жизнь революционерки. М., 1928.

Літ.: Бонч-Осмоловский А. Памяти В.И.Бонч-Осмоловской // Каторга и ссылка. 1930, № 2; Клейн Б. Дело Бонч-Осмоловских // Клейн Б. В годину испытаний: Ист.-лит. очерки. Мн., 1986; ЭГБ, т. 2.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"