Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том I  » БІРАЛА Захар Якаўлевіч 

БІРАЛА Захар Якаўлевіч

[псеўданімы: Бульбянік; Захар Бульбянік; Селянін Бульбянік; Зэшка Бірала; Зэшка; 2(15).2.1906, в. Раўнаполле Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. — 14.9.1993, Мар’іна Горка Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.], паэт, сатырык. Пасля сканчэння пачатковай школы актыўна займаўся самаадукацыяй. У 1925—28 працаваў разам з бацькамі на сваёй гаспадарцы. Першыя вершы надрукаваў у 1926 у газ. «Беларуская вёска». У хуткім часе яго творы пачалі з’яўляцца на старонках газ. «Чырвоная змена», «Савецкая Беларусь», час. «Малады араты». У 1931 скончыў рабфак БДУ; у 1934 — МВПТ. У 1934—36 выкладаў бел. і рускую мовы ў Лагойскай сярэдняй школе. Арыштаваны 14.11.1936; у 1937 прыгавораны да 8 гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў у Горкаўскай (цяпер Ніжагародскай) вобл. на станцыі Сухабязводная, дзе працаваў на лесанарыхтоўках. Вызвалены ў 1940. У 1940—41 настаўнічаў у в. Сенніца Мінскага р-на, выкладаў бел. мову і літаратуру. У час вайны жыў з бацькамі ў пас. Астравы на Міншчыне. У 1944—45 у дзеючай арміі, быў цяжка паранены. У 1945—73 выкладчык бел. і рускай мовы і літаратуры Мар’інагорскага сельгастэхнікума. Арганізаваў у тэхнікуме літаратурны гурток. Быў кіраўніком літаб’яднання пры раённай газ. «Сцяг працы». Рэабілітаваны ў 1958. Толькі пасля рэабілітацыі ў Б. з’явілася магчымасць зноў публікаваць свае кнігі. Аўтар зборнікаў гумару і сатыры. Член СП СССР з 1980.

Тв.: Смех і радасць вёскі: Песні, вершы і частушкі. Мн., 1929; Цвітуць кветкі: Вершы. Мн., 1963; У пажарным парадку: Гумарыст. вершы. Мн., 1968; На светлым чорнае: Гумарыст. вершы. Мн., 1974; Прыляцела птушка: Вершы. Мн., 1977; Ружы і крапіва: Лірыка. Сатыра. Гумар. Мн., 1986.

Літ.: Саламевіч. Слоўнік псеўданімаў, с. 169; БП, т. 1.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"