Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том I  » БАРКОЎСКІ Сцяпан Андрэевіч 

БАРКОЎСКІ Сцяпан Андрэевіч

[псеўданімы і крыптанімы: Бар.; С.Бар.; С.Бар-і; С.Бар-кі; Бар-скі; Б-скі; С.Кожаны] (28.3(10.4).1905, Слуцк — 11.6.1966, Мінск], крытык, літаратуразнавец, этнограф. Падлеткам браў удзел у Слуцкім паўстанні 1920. У 1926 скончыў педагагічны ф-т БДУ. Пасля сканчэння ў 1931 аспірантуры працаваў у Інстытуце гісторыі АН БССР. Першыя публікацыі па этнаграфіі з’явіліся ў 1925. Як літаратурны крытык сфарміраваўся ў «Маладняку». У сярэдзіне 1920-х г. у яго на кватэры ўтварыўся своеасаблівы «літаратурны салон» маладых літаратараў. 14.11.1936 арыштаваны; атрымаў 10 гадоў лагераў. У 1936—46 як зняволены працаваў у лагерах Краснаярскага краю і Сярэдняй Азіі. З канца 1946 жыў у Фрунзе (Кыргыстан); у 1950 накіраваны ў Казахстан на асваенне цаліны. Рэабілітаваны ў 1955; змог вярнуцца ў Беларусь. З 1956 працаваў у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. Займаўся этнаграфіяй Беларусі 19 ст. Укладальнік кніг твораў В.Маракова (1959), А.Дудара (1959), В.Каваля (1959), М. Нікановіча (1960). Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Тв.: 1 мая на Беларусі. Мн., 1927 (3-е выд. 1932).

Лiт.: БП, т. 1; Саламевіч. Слоўнік псеўданімаў.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"