Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том I  » БАДУНОВА Палута 

БАДУНОВА Палута

[Пелагея Аляксандраўна; 1885, Навабеліца, цяпер у межах Гомеля — 29.11.1938, Мінск, НКВД], паліт. дзяячка, публіцыст. У 1917 у Петраградзе скончыла вышэйшыя гісторыка-літаратурныя курсы. Уступіла ў Беларускую сацыялістычную грамаду, у чэрв. 1917 абрана членам ЦК БСГ. Удзельнічала ва Усебеларускім з’ездзе 1917 у Мінску. З сак. 1918 народны сакратар апекі ў Нацыянальным сакратарыяце Беларусі. У 1918—25 член Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, сакратар ЦК партыі. У 1919 увайшла ў Раду БНР. Арыштоўвалася польскімі ўладамі. У 1921 зняволена савецкімі ўладамі; вызвалена па хадайніцтве А.Чарвякова. Выехала ў Польшчу. Напісала ўспаміны пра А.Бурбіса і Ядвігіна Ш. (Адраджэнне. 1922. Сшытак 1). У 1923—25 жыла ў Празе. У ліст. 1925 пераехала ў СССР. Працавала настаўніцай Навабеліцкай школы, на курсах беларусазнаўства ў Гомелі. Абвінавачаная ў антысавецкай дзейнасці, 3.9.1937 арыштавана. 30.11.1937 асуджана на 10 гадоў лагераў. 25.5.1938 паўторна асуджана па абвінавачанні ва ўдзеле ў «Аб‘яднаным антысавецкім падполлі», прыгаворана да смяротнага пакарання. Расстраляна ў Мінску. Рэабілітавана ў 1989.

Лiт.: Луцкевіч А. За дваццаць пяць гадоў (1903—1928). Вільня, 1928 (перавыданне: Мн., 1991); Лебедзева В. Старонка ў мартыралогу: Палута Бадунова // Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў ХХ стагоддзі. Мн., 1998; ЭГБ, т. 1.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"