Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том I » БАГДАНОВІЧ Вячаслаў Васілевіч
[псеўданім: Віцяблянін; 1878, Лепельшчына Віцебскай губ. — 1941 (?), Вілейка], царкоўны дзеяч, публіцыст. Паходзіў з сям’і праваслаўнага святара. Скончыў Віцебскую духоўную семінарыю і Кіеўскую духоўную акадэмію; кандыдат багаслоўя (1903). З канца 1903 выкладчык біблейскай і царкоўнай гісторыі ў Віцебскай праваслаўнай семінарыі; з мая 1907 інспектар Мінскай праваслаўнай семінарыі; з восені 1907 інспектар Літоўскай духоўнай семінарыі (Вільня); у пачатку 1920-х г. выконваў абавязкі рэктара Літоўскай духоўнай семінарыі; у 1920—30-я г. выкладаў у Віленскай рускай гімназіі і жаночым епархіяльным вучылішчы. У 1921—22 адказны рэдактар «Литовских епархиальных ведомостей». З 1920-х г. актыўна далучыўся да бел. культурніцкага і паліт. руху: у вер. 1921 уступіў у Таварыства беларускай школы; у 1920—30-я г. член Беларускага нацыянальнага камітэта (БНК) у Вільні; да снежня 1933 старшыня Царкоўнай праваслаўнай камісіі пры БНК; адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў Беларускага праваслаўнага аб’яднання ў Вільні. Б. вядомы і як кампазітар, аўтар музыкі да некалькіх рамансаў на словы А.Пшчолкі. Паводле звестак А.Клімовіча, у 1920-я г. Б. прыпісвалася аўтарства раманса «Зорка Венера» на словы М.Багдановіча. З-за рознагалоссяў у рэлігійнай палітыцы першы раз арыштаваны польскімі ўладамі ў кастр. 1922 і вывезены ў Кракаў. Але ў канцы 1922 быў абраны ў Сенат Польскай Рэспублікі; уваходзіў у Беларускі пасольскі клуб. У 1932 зноў арыштаваны польскімі ўладамі. 1.9.1939 зняволены без суда ў Бяроза-Картузскім канцэнтрацыйным лагеры. 30.9.1939 арыштаваны органамі НКВД. Расстраляны.
Тв.: Церковно-славянский язык как религиозно-культурная ценность. Гродно, 1938; Царква і Дзяржава // Праваслаўная Беларусь. 1927, № 1; Патрыярх Ціхан // Праваслаўная Беларусь. 1928, № 9.
Лiт.: Лабынцев Ю.А. Литературное наследие В.В.Богдановича — белорусского сенатора ІІ Речи Посполитой // Славяноведение (Москва). 1997, № 3; Праваслаўе (Мінск). 1997, № 5; Гарбінскі БРД; Чэмер А. [Анішчык А.]. Партрэты. Вільнюс, 2001; Kaz³owska-G³ogowska H. Bia³oruski senator // Czasopis. 2001, №№ 10—12; ЭГБ, т. 1.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.