Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том I » АНІСЬКА Дамінік
[7.1.1888, в. Слойнікі Сакольскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча— 28.12.1971, Лондан, Вялікабрытанія], бел. рэлігійны і грамадскі дзеяч, публіцыст. Скончыў рускую пачатковую школу ў в. Яноўшчына (Сакольcкі пав.), у 1906 — гарадскую школу ў Саколцы. У 1907—09 служыў у рускай арміі. Аўтар віленскай газ. «Беларус». Ваяваў у 1-ю сусветную вайну ў складзе рускай арміі. Вярнуўшыся ў родныя мясціны ў 1918, быў мабілізаваны ў польскае войска. З 1923 афіцэр запасу. Браў удзел у бел. рэлігійным і грамадскім руху, быў аўтарам бел. каталіцкага час. «Хрысціянская думка». Выдаў некалькі брашур: «Да беларускага народу», «Усё у міласці». У 1939 мабілізаваны ў польскае войска. Да 1940 знаходзіўся ў Літве. Быў арыштаваны бальшавікамі, спачатку знаходзіўся ў лагеры ў Казельску, пасля — у Валагодскай вобл. У 1942 уступіў у армію генерала Андэрса, разам з ёю выйшаў у Іран, а адтуль у Палестыну. З 1949 жыў у Вялікабрытаніі. Быў аўтарам бел. рэлігійнага час. «Божым шляхам» (Парыж—Лондан).
Літ.: Дамінік Аніська: Некралог // Беларус (Нью-Ёрк). 1972, № 178.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.