Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том I  » АКІНЧЫЦ Аляксандр 

АКІНЧЫЦ Аляксандр

[9.2.1839, в.Сялец Пружанскага пав. (па іншых звестках нарадзіўся 28.8.1839, Гродна) — 20.4.1886, Парыж], медык, публіцыст, мемуарыст. У 1856—61 вучыўся на медыцынскім ф-це Маскоўскага ун-та, доктар медыцыны. У 1861 распачаў лекарскую практыку ў Шарашове. Арыштаваны за аказанне медыцынскай дапамогі параненым паўстанцам 1863. Атрымаў 12 гадоў катаргі. На этапе паміж Табольскам і Томскам А. і яшчэ двое вязняў здолелі схавацца пад імёнамі памерлых ад тыфу ссыльных. А. застаўся ў Томску пад прозвішчам Малеўскі. На конях і пешшу дабраўся да цэнтральных р-наў Расіі. Пры дапамозе расійскіх рэвалюцыйных груп з фальшывым пашпартам у жн. 1865 разам з З.Мінейкам даехаў да Парыжа. Пачаўся новы, знешне больш спакойны перыяд жыцця А. У сувязі з тым, што яго дыплом не прызнаваўся ў Францыі, мусіў прайсці адпаведныя курсы і ў ліп. 1867 паспяхова здаў іспыт на званне доктара медыцыны. Займаўся лекарскай практыкай. Як згадваюць сучаснікі, быў адданы ідэі дапамогі людзям, якія пакутуюць. Браў актыўны ўдзел у дзейнасці эмігранцкіх арганізацый уцекачоў з тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай. Выступаў з публікацыямі ў прэсе. Напісаў мемуары «Успаміны з побыту ў Расіі ў 1863 г.», якія не былі апублікаваны і захоўваюцца ў архіве сям’і.

Літ.: Kulczykowski M. Okińczyc (Okieńczyc) Aleksander // PSB. T. XXIII/4, Zeszyt 99, 1978. S. 664—666.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"