Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том I » АДЗІНЕЦ Аркадзь Якаўлевіч
[9.8.1895, в. Парэчча Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Глускі р-н Магілёўскай вобл. — пасля 1957, Башкірыя ?], мовазнавец. У 1915—18 служыў у царскай арміі. У 1918—19 вучыўся на педкурсах, працаваў загадчыкам Народнага дома ў в. Рудабелка. У 1920 мабілізаваны ў Чырвоную Армію, у якой служыў да канца 1921. У 1922—23 настаўнічаў на вёсцы. У 1924 скончыў Бабруйскі педтэхнікум, працаваў настаўнікам у Мазыры. У 1928 скончыў БДУ, вучыўся ў аспірантуры БелАН. Арыштаваны ДПУ БССР 18.7.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Па пастанове Калегіі АДПУ СССР ад 10.4.1931 высланы ў Чэбаксары Чувашскай АССР на 5 гадоў. 25.7.1935 пастановай Асобай нарады тэрмін высылкі падоўжаны на 3 гады. Працаваў настаўнікам рускай мовы і літаратуры, бухгалтарам Водаканалтрэста. З 1941 ва Уфе, працаваў бухгалтарам трэста «Стэрлітамакбуд». Рэабілітаваны па абодвух прыгаворах 15.11.1957. Пасля рэабілітацыі жыў у Стэрлітамаку Башкірскай АССР. Далейшы лёс невядомы.
Кр.: НАРБ, ІКР.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.