Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том I  » АВЕЙДЭ Аскар 

АВЕЙДЭ Аскар

[1837, Марыямпаль Аўгустоўскай губ., цяпер Літва — 8(20).7.1897, Вяцкая губ., Расія], гісторык, журналіст. У 1858 скончыў юрыдычны ф-т Пецярбургскага ун-та, у 1859—61 працягваў вучыцца за мяжою. Служыў практыкантам у судовых установах Варшавы. Актыўны ўдзельнік паўстання 1863—64. З восені 1862 увайшоў у склад Цэнтральнага нацыянальнага камітэта ў Варшаве па падрыхтоўцы паўстання. У канцы ліп. 1863 прыехаў у Вільню як камісар паўстанцкага варшаўскага ўрада. Належаў да памяркоўнага крыла «чырвоных», крытыкаваў К.Каліноўскага за «сепаратызм». Арыштаваны ў Вільні 22.8.1863. Падчас следства, якое вялося ў Вільні і Варшаве, выдаў многіх удзельнікаў паўстання. Напісаў пра паўстанне падрабязныя нататкі, якія ўпершыню надрукаваны ў 1866 у Варшаве абмежаваным накладам; перавыдадзены ў 1961 у Маскве. Гэтыя нататкі сталі надзвычай важнай гістарычнай крыніцай пра паўстанне. У 1866 сасланы на пасяленне ў Вяцкую губ., дзе і памёр.

Тв.: Записки Оскара Авейде о польском восстании 1863 года. Варшава, 1866; Авейде О. Краткий очерк последних событий в Польше 1861—1864 гг. // Красный Архив. 1933, т. 2 (57); Показания и записки о польском восстании 1863 г. О.Авейде // Восстание 1863 г. Материалы и документы. М., 1961.

Літ.: ЭГБ, т. 1.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"