Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » МЯЗІТ Андрэй Мартынавіч 

МЯЗІТ Андрэй Мартынавіч

[1898, маёнт. Куpсешы (?) Рыжскага пав., цяпер Латвія – 6.11.1938, Мінск, турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Працаваў дырэктарам СШ ў мяст. Грозаў Капыльскага р-на Мінскай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 23.6.1938. Асуджаны 16.10.1938 тройкай НКВД як “агент латвійскай pазведкі” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 16.12.1966. Асабовая справа М. № 19621-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"