Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » МЯДВЕДСКАЯ Ганна Іванаўна 

МЯДВЕДСКАЯ Ганна Іванаўна

[1916, в. Чарнагосце Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Бешанковіцкі р-н Віцебскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Мела незакончаную вышэйшую адукацыю. Працавала настаўніцай віцебскай школы № 5. Выйшла замуж, гадавала дзіця. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 24.12.1944. Абвінавачвалася ў “здрадзе радзіме”. 14.7.1945 УМДБ Віцебскай вобл. справа М. (захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) спынена, а яна вызвалена і рэабілітавана. Далейшы лёс невядомы.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"