Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » МУХА Пётр Францавіч 

МУХА Пётр Францавіч

[1907, в. Любавец Пінчуўскага пав. Келецкай губ., цяпер Польшча – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам Вілейскай няпоўнай СШ Мінскай вобл. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 3.7.1940 у Вілейцы па адрасе: вул. Камсамольская, д. 18. Асуджаны 25.11.1940 асобай нарадай пры НКВД за “антысавецкую агітацыю” і “контррэвалюцыйную барацьбу” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Іўдэльскі лагер НКВД Свярдлоўскай вобл. Вызвалены 17.9.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Пракуратурай БССР 8.11.1989. Асабовая справа М. № 28496-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"