Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » МОНІД Міхаіл Іванавіч
[1900, в. Хатуцічы Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Маладзечанскі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў у рамеснай школе ў Крычаве Магілёўскай вобл. Арыштаваны 23.6.1941. Абвінавачваўся ў “шпіянажы”. 29.9.1941 следчым НКВД БССР рэабілітаваны і 8.10.1941 вызвалены. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа М. № 343-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.