Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » МІШЫНА Анастасія Іосіфаўна 

МІШЫНА Анастасія Іосіфаўна

[1895, мяст. Любча Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай СШ ў родным мястэчку. Была замужам, мела сына. Арыштавана 22.12.1944. Абвінавачвалася ва “ўдзеле ў бел. нацыяналістычнай арганізацыі “БНС” Асуджана не была. Вызвалена 8.6.1946. Рэабілітавана. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа М. № п-1362 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"