Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » МІЦКЕВІЧ Міхаіл Іосіфавіч
[1920, в. Мікалаеўшчына Мінскага пав., цяпер Стаўбцоўскі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў загадчыкам няпоўнай СШ роднай вёсцы. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 17.12.1944. Асуджаны 9.8.1946 асобай нарадай пры МДБ за “службу ў нямецкіх карных органах” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ў адзін з лагераў Комі АССР (ст. Мікунь). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Пракуратурай Беларусі 2.10.1995. Асабовая справа М. № 36660-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.